bookmate game
be
Василь Быков

Незагойная рана

Benachrichtigen, wenn das Buch hinzugefügt wird
Um dieses Buch zu lesen laden Sie eine EPUB- oder FB2-Datei zu Bookmate hoch. Wie lade ich ein Buch hoch?
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    потым яна бачыць яго ў роднай хаце, быццам ён сядзiць на покуце i ўжо не ў чырвонаармейскай форме, а ў шэрым пiнжачку, якi справiў перад вайной, i сур'ёзна кажа мацi: "Ну i нiчога, хоць я i загiнуў, але зноў жывы".
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    малады, такi ж, як i шаснаццаць год назад, без нiводнай маршчынкi, твар спагадлiва ўсмiхаецца. Але што гэта? Чаму ў сына няма нi рук, нi ног, замест iх адны толькi кароткiя кульцяпкi? I чаму кроў на яго пiлотцы з маленькай зялёнай зорачкай. Мацi, млеючы ад жаху, хапаецца за сына, прабуючы ўзняць, i галосiць, а ён спакойна так кажа: "Нiчога, мама, усё благое скончылася. Цяпер жыць будзем..."
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    памагае дачушка Марыська. Яны пякуць блiны i мiж справай ласуюцца святочным наедкам, зусiм забыўшыся ўжо пра Васiльку i яго хуткае вяртанне. I раптам суседская Ўльянка стукае i нешта крычыць у акно Тэклi не чутна слоў, але яна здагадваецца, што гэта вяртаецца ён. Старая выбягае з хаты i бачыць, як на той жа дарозе, што i шаснаццаць год назад, iдзе яе сын, яе дарагi Васiлька. Але ён iдзе вельмi марудна, часта спыняецца, становiцца на каленi - з iм штосьцi здарылася, яму, вiдаць, вельмi цяжка. Мацi, ахопленая нястрымным роспачным хваляваннем, наўпрасткi, праз бульбянiшча i гразь, у адной кофце, без хусткi бяжыць насустрач сыну. Яна ўжо ведае, што нешта страшнае, непапраўнае здарылася з яе Васiлькам. Жанчына, галосячы, падбягае да сына - ён, прыўзняўшыся на руках, ляжыць на дарозе, i яго м
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    Бачыць яна: нiбы настае новы, заўтрашнi дзень - дзень нараджэння Васiлькi. Яна нешта завiхаецца на панадворку i ўсё пазiрае на дарогу, чакае i пэўна ведае, што сёння павiнен з'явiцца ён, яе надзея. Жанчына ўсё рыхтуецца да гэтай сустрэчы, але чамусьцi няма радасцi на яе сэрцы ад хуткага спаткання нешта замiнае ёй, гэтай радасцi. Урэшце чаканне сустрэчы i зусiм знiкае. Жанчына палiць у печы, ёй пама‍
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    - Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробiш? Калi дзе жывы, дык вернецца. А калi не... Калi не, дык трэба забыцца ўжо.
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    , ледзь свяцiлася ў паўзмроку абшкрэбаная, закураная печ, стулiлiся ў куце стол i дзве лаўкi - уся хатняя абстаноўка.
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    Сподак Васiль Iванавiч у спiсах забiтых i прапаўшых без вестак не значыцца.
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзiнным болем адмералi свой лiк у матчыным сэрцы.
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    Старая нiбы камянее на месцы, доўга яшчэ глядзiць услед праезджаму, i ў вачах яе - боль i здзiўленне.
  • Евгения Никитенкоhat Zitat gemachtvor 3 Jahren
    груба папракае старую
fb2epub
Ziehen Sie Ihre Dateien herüber (nicht mehr als fünf auf einmal)